На выбарчых участках пачынаецца падлік галасоў

17 ноября 2019
Перанясёмся менавіта на выбарчы ўчастак, дзе пачынаецца падлік галасоў. Усяго на гэтых парламенцкіх выбарах правам выбарчага голасу надзеленыя 6 880 605 беларусаў. Колькі з іх гэтым правам скарысталіся? І каму аддалі сваю перавагу? 

Такім чынам, выбар зроблены. На адным з участкаў затрымалася наш карэспандэнт Вераніка Бута. Вераніка, ці ўсё гатова для старту галоўнага дзейства выбарчай кампаніі - падліку галасоў? (прамое ўключэнне).

Надышла тая самая гадзіна Х. Апошнія бюлетэні апушчаныя, дзверы ўчасткаў зачыненыя, надышоў час пачаць, мабыць, самы адказны этап палітычнай гонкі - у прысутнасці назіральнікаў і нашай камеры зараз члены выбарчых камісій распячатаюць урны і пачнуць падлік галасоў. 

311-ты ўчастак (гэта Ясенінская выбарчая акруга ў г. Мінску), дзе мы знаходзімся, пачаў падлічваць галасы. Амаль сінхронна зараз такім жа чынам працуюць участкі па ўсёй краіне. Уважліва сочаць за працэсам назіральнікі. 

Пра тое, якія парушэнні зафіксаваныя, і ў цэлым пра ход выбарчай кампаніі на 311-м участку спытаем у старшыні камісіі Ірыны Леўкавец (відэа). 


Тэгі:

#Выборы 2019