Мінская вобласць і Чунцін падпісалі дарожную карту супрацоўніцтва

9 августа 2023

Ад медыцыны і эканомікі да адукацыі і турызму. Сёння кіраўніцтва Мінскай вобласці і кітайскага горада Чунцын падпісалі новую дарожную карту супрацоўніцтва на гэты і наступны год. З рабочым візітам да нас прыехала дэлегацыя з Паднябеснай. Цэнтральны рэгіён зацікаўлены ў далейшым развіцці двухбаковых адносін у розных сферах. У тым ліку ў вытворчасці рэагентаў і электрааўтамабіляў, лагістыкі і абмене вопытам. Абмеркавалі таксама адкрыццё Цэнтра традыцыйнай кітайскай медыцыны ў "Вялікім камені".

Пасля афіцыйнай часткі ў Мінаблвыканкаме дэлегацыя з Кітая наведала мемарыяльны комплекс "Хатынь". Хвілінай маўчання госці ўшанавалі памяць ахвяр Вялікай Айчыннай і ўсклалі кветкі да Вечнага агню.

Супрацоўніцтва паміж Мінскай вобласцю і кітайскім горадам Чунцын пачалося больш за 20 гадоў таму. Паміж рэгіёнамі - актыўныя гандлёвыя сувязі. У прыватнасці, Мінская вобласць экспартуе ў Паднябесную прадукты харчавання, драўніну і лён. Кітай жа пастаўляе ў цэнтральны рэгіён электроніку і аўтазапчасткі.