Мінск рыхтуецца да V Усебеларускага сходу. З дакладам выступіць Прэзідэнт

21 июня 2016

Ужо заўтра на маштабны форум у Палацы Рэспублікі збяруцца прадстаўнікі практычна ўсіх прафесій.

Гэта 2 з паловай тысячы чалавек з усёй краіны. Ім трэба будзе не толькі ацаніць зробленую за мінулы перыяд працу, але і вызначыць асноўныя кірункі развіцця Беларусі на найбліжэйшыя 5 гадоў.

З дакладам выступіць Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Чакаецца, што Кіраўнік дзяржавы адзначыць вынікі і перспектывы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на сучасным этапе, акрэсліць праблемныя пытанні і шляхі іх вырашэння. Размова таксама пойдзе аб знешняй палітыцы Беларусі, наладжванні ўзаемавыгадных партнёрскіх адносін з рознымі краінамі і інтэграцыйнымі аб'яднаннямі з акцэнтам на гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва.