Міністэрства юстыцыі зарэгістравала кампанію "Гавары праўду"

21 мая 2017

Дарэчы, на гэтым тыдні на адно грамадскае аб'яднанне ў Беларусі стала больш. Міністэрства юстыцыі зарэгістравала кампанію "Гавары праўду". Сярод мэт: пабудова ў рэспубліцы сістэмы дзяржадносін, якія забяспечваюць эфектыўнае развіццё рыначнай эканомікі ва ўмовах моцнай сацыяльнай падтрымкі насельніцтва.

Нагадаю, сёння ў Беларусі зарэгістравана 15 палітычных партый і звыш 1100 партыйных арганізацый. 28 прафсаюзаў і амаль тры тысячы міжнародных, рэспубліканскіх і мясцовых грамадскіх аб'яднанняў.