МЗС Беларусі аб заяве Літвы і статусе пасла ЗША

22 апреля 2021
МЗС Беларусі пракаменціраваў магчымую акрэдытацыю пасла ЗША Джуліі Фішэр, якая так і не атрымала беларускую візу. Раней міністр замежных спраў  Уладзімір Макей заявіў, што  афіцыйны Мінск хоча "мець поўную зразумеласць, у якім статусе спадарыня прызначаны пасол мае намер працаваць у Беларусі". Пакуль зразумеласці ў дачыненні да Фішэр няма, візу ў Беларусь ёй так і не выдалі. Аднак Літва  вырашыла ўмяшацца і заявіла, што можа прытуліць дыпламата, які не адбыўся, у сябе. Вось што на гэта адказала беларускае Міністэрства замежных спраў. 

Анатоль Глаз, прэс-сакратар МЗС Беларусі: Чыста гіпатэтычна, калі гэта акрэдытацыя пасла ў МЗС Літвы, то значыць, у Літве будуць два паслы ЗША, якія прадстаўляюць амерыканскія інтарэсы. Відавочна, што пасол, змешчаны ў Літве, ніякага дачынення да Беларусі не можа і ніколі не будзе мець.