М. Мясніковіч: Ацэнка Міжпарламенцкай асамблеі СНД вельмі важная для Беларусі

16 ноября 2019
Сёння апошні дзень датэрміновага галасавання на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Выбарчыя ўчасткі будуць працаваць да сямі вечара з перапынкам з 14:00  да 16:00.
 

Высокая цікавасць выбаршчыкаў да парламенцкіх выбараў абавязвае арганізатараў працаваць вельмі адказна

Ацэнка Міжпарламенцкай асамблеі СНД вельмі важная для Беларусі. Такую заяву сёння зрабіў Старшыня Савета Рэспублікі  Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з місіяй назіральнікаў ад МПА СНД. У іх прамежкавай справаздачы ацэнка першага этапа аргработы.

Д. Кабіцкі: У місіі МПА СНД практычна няма заўваг па выбарах у Беларусі

Дзмітрый Кабіцкі, генеральны сакратар - кіраўнік сакратарыята савета МПА СНД: "Ідзе актыўная вельмі сур'ёзная работа з тым, каб усе працэсы, звязаныя з электаральным момантам у дзяржавах, былі цалкам і якасна арганізаваныя. Гэта вельмі важна для нас як для назіральнікаў. Гэта вельмі важна для людзей.  Што да правядзення выбараў у Беларусі, на сённяшні дзень у нас практычна ніводнай  заўвагі".

Акрэдытацыю на парламенцкіх выбарах атрымалі каля паўсотні назіральнікаў ад Міжпарламенцкай асамблеі СНД. Яны будуць працаваць у Мінскай, Гродзенскай абласцях, Мінску, а таксама на ўчастках, адкрытых за мяжой. Яўка выбаршчыкаў склала 27,5 %.


Тэгі:

#Выборы 2019