Лукашэнка пра УНС: Гэта павінна быць урачыста і, самае галоўнае, змястоўна

18 марта 2024

Вынік прэзідэнцкай гонкі ў Расіі Аляксандр Лукашэнка назваў ашаламляльным. Пераканаўчую перамогу Уладзіміра Пуціна беларускі лідар пракаменціраваў на нарадзе па пытаннях падрыхтоўкі да правядзення Усебеларускага народнага сходу. На мінулым тыдні расіяне маглі прагаласаваць у нашай краіне. Працавала 6 выбарчых участкаў. Выбары прайшлі спакойна і зладжана. Аляксандр Лукашэнка перадаў словы падзякі ад імя свайго калегі за арганізацыю палітычнай кампаніі на тэрыторыі Беларусі. Кіраўнік дзяржавы адзначыў: важна рабіць высновы з усіх падзей, якія адбываюцца. Галоўны ўрок мінулых выбараў у тым, што нашым народам нельга навязваць чужую волю.

Што да Усебеларускага народнага сходу, падрыхтоўка да яго ідзе поўным ходам. УНС у нашай гісторыі сёмы па ліку, але ў новай якасці, зафіксаванай у абноўленай Канстытуцыі, пройдзе ўпершыню. І гэта накладае асаблівую адказнасць. Прэзідэнт патрабуе дакладнай арганізацыі ва ўсіх пытаннях.

Ужо пачаў працаваць аргкамітэт Усебеларускага народнага сходу. Яго ўзначальвае прэм'ер-міністр. Раман Галоўчанка адзначыў: падрыхтоўка ідзе ў планавым рэжыме. Пасяджэнне стане асаблівым, яно будзе адрознівацца ад усіх папярэдніх сходаў. Праект парадку дня ўжо падрыхтаваны.

Ужо вядомая дата правядзення УНС - ён адбудзецца 24 і 25 красавіка. Пакуль жа праходзіць вылучэнне дэлегатаў ад грамадства і мясцовых саветаў дэпутатаў. Выбары пройдуць з 1 па 10 красавіка. Таксама ў склад сходу ўвойдуць прадстаўнікі выканаўчай і судовай улады, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі - усяго каля 1 200 чалавек. Такі аб'ектыўны прынцып дазваляе ўлічыць інтарэсы ўсіх, а самім дэлегатам прыняць удзел у справах дзяржавы.