Нацыянальны мастацкі музей прэзентаваў экспазіцыю да 130-годдзя мастака Язэпа Драздовіча

15 июня 2018

130 гадоў з дня нараджэння мастака-фантаста Язэпа Драздовіча. У гісторыі выяўленчага мастацтва ён названы беларускім Леанарда да Вінчы. Да юбілею майстра Нацыянальны мастацкі музей Беларусі прэзентаваў унікальную экспазыцыю. Наталля Бардзілоўская ўжо пабывала на выставе.

У такім маштабе Драздовіча паказваюць упершыню. Сем дзясяткаў работ: жывапіс, графіка, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, парад тэм і вобразаў, якімі жыў аўтар - прырода, гісторыя, рэлігія, народная аўтэнтыка. Яго вяршыня - наіў, мастацтва пад тэрмінам "прымітывізм"(зрэшты, гэта быў павеў таго часу, Пірасмані і Шагал, як і Драздовіч, – таленты-самавучкі, якія пісалі па прынцыпе "што бачу, то малюю"). Сёння шэдэўры Драздовіча, якія пры жыцці ён мала каму паказваў, – маляванкі. Хрэстаматыі нам раскажуць, што ў захапленні імі – матчыны вытокі. Але на самай справе беднаму мастаку часам не было чаго паесці, а вяскоўцам хацелася чымсьці ўпрыгожыць сцены хат (шпалер тады не было), вось і адбываўся абмен. Спарахнелыя гэтыя дываны выкідвалі і ў калекцыю яны збіраліся выпадкова. Чаго не скажаш пра партрэт. Драздовіч - аўтар першай беларускай выявы Францыска Скарыны. І самая эксцэнтрычная стыхія мастака - космас. Ім юнак Драздовіч захапіўся падчас навучання ў Вільне. Даследаваў астраномію і нават напісаў кнігу на беларускай мове, прысвечаную зоркам.

Гэта сёння яго вывучаюць па лагістыцы - навуцы і практыцы. А ў свой час з-за творчай эпатажнасці Драздовіча лічылі ледзь не вар'ятам. Як любы геній, ён філасофскі прадчуваў і абгрунтоўваў дзве сусветныя вайны, якія і перажыў. Этнограф і адвечны вандроўнік, ён пакінуў замалёўкі беларускіх мясцін і серыю, прысвечаную старому Мінску.

Яшчэ пры жыцці Язэп Драздовіч клапаціўся пра сваю спадчыну. Захаванне сваіх работ ён даверыў Віленскаму музею Івана Луцкевіча. У 1944 пасля расфарміравання ўстановы экспанаты разышліся, у тым ліку і ў Нацыянальны мастацкі музей Беларусі. На сённяшні дзень, акрамя як у галоўным музеі краіны, карціны захоўваюцца ў Нацыянальным гістарычным музеі, Акадэміі навук і Саюзе мастакоў.

Звычайны сялянскі настаўнік, чые работы сёння годныя Луўра, пісаў на гарышчы таннымі фарбамі. І з жыцця пайшоў неяк недарэчна - замёрз па дарозе.

Выстава, на якую мы глядзім сёння ў Нацыянальным музеі, зборная. Многія ўстановы спецыяльна да мінскай экспазіцыі адрэстаўравалі работы Драздовіча. Напрыклад, Заслаўе прадэманстравала адноўленыя дываны-маляв