Лукашэнка: Трэба трымацца разам!

20 июня 2023

АДКБ - не агрэсіўны і не наступальны блок, гэта арганізацыя выключна абарончага характару са стваральным парадкам дня.

Пра гэта заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з міністрамі замежных спраў дзяржаў - членаў АДКБ. Для арганізацыі сёння час няпросты: ён  патрабуе мабілізацыі сіл і рэсурсаў дзеля захавання міру. І найважнейшы кірунак -  урэгуляванне крызісаў у зоне адказнасці АДКБ. І такіх сёння нямала. Прэзідэнт зазначыць: праблемы сярод краін-удзельніц ёсць, іх ніхто не адмаўляе, але больш важна вырашаць і размаўляць адкрыта, як бы ні было цяжка.

Рэаліі не пакідаюць сумненняў: саюзнікам па АДКБ трэба быць разам, падтрымліваючы адзін аднаго, перакананы Прэзідэнт. Як і ў тым, што моцная эканоміка забяспечыць устойлівасць. Краінам трэба больш актыўна прыкладаць намаганні ў працы на агульным рынку. Акцэнт - на ўнутраную вытворчасць. Калі выпрацуем план, то зробім 90 % неабходных камплектуючых і тэхналогій, адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Тым больш што агрэсіўная палітыка Захаду дае зразумець - нас там не чакаюць. Добры прыклад - Украіна і Грузія.

Грузінскія ўлады таксама "наеліся" абяцаннямі Захаду і хочуць вярнуцца на рынкі постсавецкіх краін, прывёў прыклад беларускі лідар. 

Разам з тым Аляксандр Лукашэнка заклікае не закрывацца і паглыбляць узаемадзеянне АДКБ з такімі арганізацыямі, як ШАС і ААН. Гэтыя ніці міжнароднай бяспекі дапамогуць утрымаць свет ад такіх праблем, як наркатрафік і тэрарызм. Але ўдар ад краін Захаду таксама будзем трымаць, упэўнены Прэзідэнт і міністры.

Сяргей Лаўроў: Захад апантаны захаваннем сваёй гегемоніі

Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў адзначыў, што на Захадзе апантаныя захаваннем сваёй гегемоніі на міжнароднай арэне і ўкараненнем уласных правіл, якія падрываюць міжнароднае права.

Паводле слоў Лаўрова, такую пазіцыю можна ўбачыць у розных сферах міжнароднага жыцця, у тым ліку і ў дачыненні Захаду да дзейнасці інтэграцыйных структур на постсавецкай прасторы.