Лукашэнка на саміце лідараў ЕАЭС у Санкт-Пецярбургу

25 декабря 2023

Перадсвяточны тыдзень стартуе з інтэграцыйных сустрэч у Санкт-Пецярбургу. Там сёння праходзіць саміт лідараў краін Еўразійскага эканамічнага саюза, у які  ўваходзяць Беларусь, Расія, Казахстан, Кыргызстан і Арменія.

У першай палове дня з рабочым візітам у Расію прыбыў беларускі  лідар.  На парадку дня пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета больш за два дзясяткі пытанняў, сярод іх пытанне далейшага развіцця аб'яднання.

У духу эканамічнага прагматызму абазначаны канкрэтныя мэты: будаўніцтва агульнага еўразійскага рынку, забеспячэнне яго ключавымі таварамі і рэсурсамі, развіццё кааперацыі, фарміраванне агульнай транспартна-лагістычнай прасторы і агульнага фінансавага рынку, актыўнае міжнароднае пазіцыянаванне саюза. Важны момант: у Санкт-Пецярбургу падпісана пагадненне аб свабодным гандлі паміж ЕАЭС і Іранам.

У аўторак, 26 снежня, адбудзецца нефармальная сустрэча лідараў СНД.  А пра сённяшні перагаворны дзень расказала Наталля Брэвус. Падрабязнасці ў відэа.