Лукашэнка: Мы гатовыя да аднаўлення добрых адносін са сваімі суседзямі

31 августа 2023

31 жніўня Аляксандр Лукашэнка сабраў Савет бяспекі Беларусі. Адкрыта недружалюбныя выпады Захаду прымушаюць нас быць максімальна сабранымі і гатовымі рэагаваць на пагрозы.

Беларусь нікому не пагражае. Наадварот мы заўсёды гатовыя да супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння. Але на ўсе нашы меседжы па нармалізацыі адносін ідуць толькі абвінавачанні і пагрозы.

Улічваючы геапалітычны фон, сітуацыя на пастаянным кантролі Прэзідэнта. Сёння на пасяджэнні Савета бяспекі абмяркоўвалі меры і прапановы па гарантаванні бяспекі ў розных сферах: не толькі ваеннай, але і палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай, дэмаграфічнай. Усе яны накіраваны перш за ўсё на паляпшэнне жыцця людзей. Усе падрабязнасці ў сюжэце Наталлі Брэвус (відэа).