Лукашэнка і Пуцін абмяняліся віншаваннямі з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі

2 апреля 2023
Прэзідэнты Беларусі і Расіі абмяняліся віншаваннямі з Днём яднання народаў дзвюх краін, піша БЕЛТА.

Старшыня Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў сваім віншавальным пасланні адзначыў, што ва ўмовах беспрэцэдэнтных знешніх выклікаў і пагроз беларуска-расійскія адносіны годна прайшлі праверку на трываласць, стаўшы прыкладам сапраўднага партнёрства, заснаванага на прынцыпах узаемнага даверу, павагі і суверэннай роўнасці.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Уладзіміру Пуціну моцнага здароўя, дабрабыту і ажыццяўлення маштабных дзяржаўных планаў.

У сваю чаргу Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін выказаў упэўненасць, што далейшае нарошчванне ўсяго комплексу саюзніцкіх сувязяў у поўнай меры адпавядае інтарэсам братэрскіх народаў Беларусі і Расіі. Ён пажадаў Аляксандру Лукашэнку моцнага здароўя і поспехаў, а ўсім беларускім грамадзянам - шчасця і росквіту.