Камітэт Еўрасаюза па палітыцы і бяспецы прыбудзе сёння ў Мінск

21 ноября 2016

Дэлегацыю ўзначаліць пасол Вальтэр Сцівенс. Эксперты даследуюць стан і перспектывы адносін паміж Беларуссю і ЕС. Камітэт па палітыцы і бяспецы складаецца з паслоў краін Еўропы, якія працуюць у Бруселі. Гэта пастаянная структура Савета Еўрасаюза. Яе задача - сачыць за развіццём міжнароднай сітуацыі ў сферах агульнай знешняй палітыкі і бяспекі ЕС. Камітэт адыгрывае ключавую ролю ў палітычным дыялогу Еўрасаюза.