Кандыдаты на вышэйшую дзяржаўную пасаду сёння прадоўжылі зносіны з выбаршчыкамі

19 сентября 2015

Кандыдаты скарысталіся правам выступлення па тэлебачанні на тэлеканале "Беларусь 1". Парадак вызначаўся паводле жараб'ёўкі ў Цэнтрвыбаркаме, прэтэндэнты на галоўную дзяржаўную пасаду маглі выбіраць: выступаць у запісе або ў прамым эфіры. На наступным тыдні выступленні прадоўжацца.

А таксама праграмы ўжо трох кандыдатаў у Прэзідэнты апублікаваны ў афіцыйнай прэсе - на сайце газеты "СБ. Беларусь сегодня" і ў друкаваным варыянце выдання. Для поўнага "палітычнага квартэта" прэтэндэнтаў засталося дачакацца праграмы Таццяны Караткевіч.