Кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі абавяжуць паведамляць пра ўсе крымінальныя судзімасці

15 ноября 2013

Кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі абавяжуць паведамляць пра ўсе крымінальныя судзімасці, а выбіраць дэпутатаў парламента стануць у адзін тур. Гэтыя і іншыя новаўвядзенні ўтрымлівае законапраект, які разгледзеў сёння Савет Рэспублікі. У прыватнасці, вынікі парламенцкіх выбараў прапануецца вызначаць па прынцыпе адноснай большасці. Карэкціруецца парадак фінансавання выбарчых кампаній. Істотныя змяненні ўносяцца ў правілы, якія рэгулююць парадак правядзення перадвыбарнай агітацыі. Гаворка ідзе пра забарону заклікаў да байкоту выбараў. Адна з навел датычыцца выбарчых фондаў.


Юрый Аляксей, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі: Кандыдат у прэзідэнты зараз можа фарміраваць свой выбарчы фонд ужо з моманту рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў у сваю падтрымку. Г. зн. можа праходзіць фінансаванне куплі тых жа канцылярскіх тавараў, транспартных выдаткаў, можа быць нават аплата дзейнасці зборшчыкаў подпісаў. І ў мясцовыя Саветы дэпутаты могуць фарміраваць свае фонды і фінансаваць свае выбары.


Сенатары разгледзелі сёння таксама дэкрэт Прэзідэнта, які рэгламентуе спецыяльныя ўмовы вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці ў малых і сярэдніх гарадах Беларусі. Так, усе суб'екты гаспадарання, зарэгістраваныя там, павінны працаваць на гэтыя рэгіёны, мець рахункі на гэтай тэрыторыі. Прадугледжана адмена падатку на нерухомасць у недабудаваных аб'ектах. Дакумент накіраваны таксама на стымуляванне беларускага вытворцы і аптымізуе льготы па мытных плацяжах.


Андрэй Паўлоўскі, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі: Адмена падатку да дабаўленую вартасць на ўсе групы тавараў, якія ўвозяцца, і адмена мытных пошлін на некаторыя групы тавараў, якія вырабляюцца ў Рэспубліцы Беларусі. Гэта аўтатрактарная тэхніка, пагрузчыкі, ліфты і некаторыя іншыя. Гэта прывядзе да стымулявання і развіцця айчыннага вытворцы і павышэння адказнасці за мадэрнізацыю нашых прадпрыемстваў.



Таксама сенатарам прапанавана сёння ратыфікаваць некалькі міжнародных пагадненняў.