Арына Сабаленка ў другім крузе тэніснага турніру ва Ухані

24 сентября 2018

Беларуска ў няпростым матчы абгуляла 22-ю ракетку свету - іспанку Карлу Суарэс-Навару. Першы сэт узяла Арына 7:6. Прычым тай-брэйк атрымаўся даволі лёгкім 7:2. А вось у другой партыі лідзіравала ўжо іспанка 6:2. Вырашальны сэт завяршыўся з аналагічным лікам, але на карысць Сабаленкі.

Наступная саперніца Арыны - 6-я ракетка свету Эліна Світоліна з Латвіі. У справе і яшчэ адна беларуска - Аляксандра Сасновіч. Яе саперніца па другім крузе - 51-ы нумар рэйтынгу Моніка Пуіг.