Як у суседніх з Беларуссю дзяржавах праходзяць баявую падрыхтоўку экстрэмісты - у рубрыцы "Кацюшын разлік"

26 марта 2023

Тэрарызм сёння  - магутная зброя і інструмент, які выкарыстоўваюць у сваіх карыслівых мэтах ва ўсім свеце. Ён бывае міжнародным і ўнутрыпалітычным, накіраваным на дэстабілізацыю ўнутранай сітуацыі ў краіне. Падзеі апошніх гадоў паказалі, што наша рэспубліка знаходзіцца ў зоне інтарэсаў,  з кожным годам гэтая так званая цікавасць толькі ўзрастае.

Не проста так у суседніх з намі дзяржавах праходзяць баявую падрыхтоўку экстрэмісты з беларускімі пашпартамі. Наогул метад, безумоўна, зручны - выхаваць і праплаціць ідэйных фанатыкаў, даць ім у рукі зброю, каб тыя ўчынялі тэракты ў сваіх жа краінах. І заказчык быццам бы ні пры чым. Тэрарызм як інструмент вытанчанай дэмакратыі Захаду - падрабязнасці ў рубрыцы Кацярыны Ціхаміравай (відэа).