Купальны сезон пачынаецца ў сталіцы і вобласці

28 мая 2021

Надыход каляндарнага лета адкрывае і купальны сезон на вадаёмах сталіцы і вобласці. Пляжы і прыбярэжныя зоны ачысцілі ад смецця, асвяжылі пасля зімы зоны адпачынку ля вады і дзіцячыя пляцоўкі. На дзяжурства выйшлі і супрацоўнікі Асвод. Спецыялісты будуць працаваць на пляжах штодзень і рэгулярна выязджаць на агляд акваторый. Побач будуць дзяжурыць і медработнікі.

У Мінскім раёне з пачатку купальнага сезона ўжо выратавалі двух адпачывальнікаў. Сярод іх дзіця, якое гуляла па набярэжнай. У сувязі з гэтым спецыялісты настойліва рэкамендуюць не пакідаць дзяцей без нагляду ля вады.