Выбарчая кампанія ва Украіне праходзіла ў беспрэцэндэнтна напружана

27 мая 2014
Міністэрства замежных спраў Беларусі зрабіла заяву… Выбарчая кампанія ва Украіне праходзіла ў беспрэцэдэнтна жорсткай і напружанай абстаноўцы. На жаль, частка грамадзян не была ўцягнута ў выбарчы працэс. Разам з тым, гаворыцца ў заяве, украінскае грамадства паказала высокі ўзровень грамадзянскага сумлення і імкненне пачаць рух да забеспячэння нацыянальнай згоды, унутранай стабільнасці і ўстойлівага эканамічнага і палітычнага развіцця. МЗС Беларусі выказала надзею, што гэтыя выбары стануць значным крокам на шляху да аднаўлення паразумення, нармалізацыі сітуацыі ва Украіне і пабудове паўнавартаснай вертыкалі ўлады. Беларусь паважае выбар украінскага народа і гатова да далейшага канструктыўнага супрацоўніцтва са сваім суседам, - гаворыцца ў заяве.