З Палаца Незалежнасці картэж грузінскага прэм'ера адправіўся да будынка ўрада

22 марта 2016

Ужо за сталом перамоў беларускі прэм'ер Андрэй Кабякоў заявіў: наша краіна гатовая разглядаць прапановы па супрацоўніцтве з Грузіяй ва ўсіх сферах. Перспектыўныя пастаўкі - дарожнай і камунальнай тэхнікі "Амкадар", а таксама газавых аўтобусаў экалагічнага стандарту "Еўра-5". Сення ж кіраўнікі ўрадаў падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій.

Ужо заўтра ў Нацыянальнай бібліятэцы пройдзе беларуска-грузінскі бізнес-форум. Удзел у ім прыме сотня топ-менеджараў - гэта прадстаўнікі кампаній самых розных сфер: энергетыкі, транспарту, нафтахіміі, фармацэўтыкі і перапрацоўкі. Падрабязнасці - на інфармацыйным канале "Панарама".