Інтэрв'ю з ганаровым консулам Беларусі ў ЗША Майклам Маргулісам

8 октября 2017

Беларусь і ЗША знаходзяць усё новыя пункты судакранання. Так, зусім нядаўна ў Фларыдзе на базе консульства адкрылася наша прадстаўніцтва. Пляцоўка камунікацыі бізнесу дзвюх краін адразу выклікала цікавасць у інвестараў.

Новыя праекты і ў гуманітарнай, і ў культурнай сферах. Рэзідэнты Парка высокіх тэхналогій зараз працуюць над рэвалюцыйным беларуска-амерыканскім праектам. Сінхронны пераклад пры зносінах з носьбітам любой мовы свету хутка можа стаць даступным для любога ўладальніка смартфона.

Таксама чакаем на экранах амерыкана-беларуска-расійскі фільм. У ролях - студэнты Акадэміі мастацтваў, Сяргей Бязрукаў і Роберт Дэ Ніра. Што гэта, прыгожыя цітры або рэальнае імкненне заакіянскіх партнёраў наладзіць добры кантакт? Мы спыталі ў ганаровага консула Беларусі ў ЗША Майкла Маргуліса (відэа).