Ініцыятыўныя групы працягваюць збіраць подпісы за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты

24 июля 2015

У Брэсце пікеты разгарнуліся ў найбольш шматлюдных месцах. Паблізу ад рынкаў, каля цэнтральнага ўнівермага, кінатэатра "Беларусь", на пляцоўках буйных гандлёвых цэнтраў дзяжураць прадстаўнікі палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў. У асноўным пікетаванне праходзіць з 11 раніцы да 8 гадзін вечара.

На арганізацыйным этапе выбарчай кампаніі збор подпісаў таксама праходзіць і па кватэрах. Пры гэтым члены ініцыятыўных груп абавязаныя даць пашпарт і пасведчанне. А грамадзянін можа паставіць свой подпіс за некалькіх кандыдатаў.  Таксама ў вобласці працуюць 22 грамадскія прыёмныя "Белай Русі", дзе здзяйсняецца  збор подпісаў за вылучэнне кандыдата ў прэзідэнты. Пікетаванне дазволена да 21 жніўня.