Інданезія будзе пашыраць супрацоўніцтва з Беларуссю ва ўсіх галінах

20 декабря 2013
Як заявіў у Мінску пасол гэтай рэспублікі Джаўхары Аратмангун, адносіны з нашай краінай, у тым ліку як членам Мытнага саюза Джакарта сёння разглядае як адзін са стратэгічных кірункаў. Інданезія паспрыяе прасоўванню інтарэсаў Беларусі, у тым ліку і на рынку краін Паўднёва-Усходняй Азіі, бо з'яўляецца ўдзельнікам эканамічнай арганізацыі АСЕАН. У прыватнасці, прадстаўляць інтарэсы нашай калійнай галіны.

Джаўхары Аратмангун, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Інданезія ў Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве: Вядома жа, тыя лічбы, якія былі агучаны, не адлюстроўваюць той патэнцыял, які мы бачым. Мы разлічваем на тое, што ў будучым годзе Інданезія павялічыць закупкі калійных угнаенняў, у гэтым да нас гатовыя далучыцца таксама іншыя краіны АСЕАН.

Нагадаем, імпульс двухбаковым адносінам Беларусі і Інданезіі надаў візіт Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ў Джакарту ў сакавіку. Тады з кіраўніцтвам гэтай краіны былі падпісаны 7 мемарандумаў, дакументаў аб супрацоўніцтве ў эканоміцы, ваеннай і іншых галінах.

Валянцін Рыбакоў, намеснік Міністра замежных спраў Беларусі: У нас існуе вялізны патэнцыял у двухбаковых адносінах, у першую чаргу ў гандлёва-эканамічнай сферы. Натуральна, мы будзем рабіць усё магчымае, каб выкарыстаць гэты патэнцыял на поўную.


Яшчэ адна галіна адносін Беларусі і Інданезіі - кантакты ў міжнародных арганізацыях, такіх, як ААН. Тут у бакоў практычна няма супярэчнасцяў.