Галоўчанка прыбыў з рабочым візітам у Маскву для ўдзелу ў пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД. Пра што гаварылі ў першы дзень?

16 декабря 2023

У Маскве збіраюцца прэм'ер-міністры краін СНД для ўдзелу ў нечарговым пасяджэнні савета. Яно пройдзе ў панядзелак, 18 снежня. Сярод ключавых пытанняў - падвядзенне вынікаў дзейнасці арганізацыі Садружнасці сёлета і разгляд планаў на 2024-ты.

Беларуская дэлегацыя на чале з Раманам Галоўчанкам ужо ў расійскай сталіцы. Але акрамя пратакольных сустрэч і дакладаў, у прэм'ераў Садружнасці шмат нефармальных зносін. Сёння, напрыклад, на фабрыцы шакаладу.

Пра што гаварылі ў першы дзень, расказала Святлана Лук’янюк (падрабязнасці ў відэа).