Юным выдатнікам краіны сёння ўручылі першы пашпарт грамадзяніна Беларусі

13 марта 2023

13 сакавіка ў Беларусі дадзены старт рэспубліканскай акцыі "Мы - грамадзяне Беларусі", прысвечанай Дню Канстытуцыі.

Ва ўрачыстай абстаноўцы свой першы пашпарт атрымліваюць тыя, каму споўнілася 14 гадоў. Старт сімвалічна дадзены ў Канстытуцыйным судзе, які выконвае важную ролю ў ахове праў і свабод грамадзян. Цырымонія ўручэння сабрала юнакоў і дзяўчат з усёй краіны. Гэта выдатнікі вучобы, лаўрэаты і пераможцы навуковых, творчых і спартыўных конкурсаў. У дадатак да галоўнага дакумента грамадзяніна Беларусі ўручаны дзяржаўны флаг і Канстытуцыя.

Акцыя "Мы - грамадзяне Беларусі" ўжо традыцыя. Толькі па лініі БРСМ з 13 па 15 сакавіка адбудзецца да 150 урачыстых уручэнняў пашпартоў. Мерапрыемствы ахопяць больш як тры тысячы юных беларусаў па ўсёй краіне.