Кіраўнік МЗС Беларусі наведаў з рабочым візітам іракскі Курдыстан

18 сентября 2014
Уладзімір Макей сустрэўся з кіраўніком і міністрамі аўтаноміі. Тут пацвердзілі зацікаўленасць у пашырэнні супрацоўніцтва з нашай краінай, у тым ліку, у сферы прамысловасці і сельскай гаспадаркі. Таксама бакі абмеркавалі магчымасць аказання падтрымкі іракскаму Курдыстану ў барацьбе з тэрарыстычнай пагрозай праз сацыяльна-эканамічнае развіццё аўтаноміі. Падчас візіту беларуская дэлегацыя наведала адзін найбуйнейшых у Паўночным Іраку лагер бежанцаў, якія пакінулі дамы з-за дзеянняў групоўкі Ісламская дзяржава. Беларускі бок мае намер востра ўзняць дадзенае пытанне падчас найбліжэйшага пасяджэння Генасамблеі ААН.