Генконсульства Беларусі афіцыйна адкрыта ў Хашыміне

8 декабря 2023

У Хашыміне афіцыйна адкрылася генконсульства Беларусі, паведамляюць у МЗС. Консульства таксама будзе прасоўваць кааперацыйныя праекты і садзейнічаць хутчэйшаму запуску прамога авіярэйсу ў Беларусь.

У цырымоніі адкрыцця прыняў удзел намеснік кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства Яўген Шастакоў. Па словах дыпламата, гэтая падзея мае вялікае значэнне для развіцця двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з рэгіёнам паўднёвага В'етнама.

Адзначым, генконсульства ў Хашыміне пачало аказваць консульскія паслугі ў поўным аб'ёме яшчэ да афіцыйнага адкрыцця - у снежні 2022 года.