ЕС можа спрасціць візавы рэжым з Беларуссю да канца года

27 ноября 2019
Пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму паміж Еўрасаюзам і Беларуссю можа быць падпісана ўжо да канца гэтага года. Пра гэта заявіў кіраўнік прадстаўніцтва ЕС Дырк Шубель. Паводле слоў дыпламата, рашэнне аб падпісанні гэтага дакумента ўжо адобрылі ў Савеце Еўропы. Акрамя таго, як адзначылі ў Бруселі, з 1 снежня ў прадстаўніцтве Еўрасаюза ў Мінску цалкам зменіцца рабочая каманда. Бюджэт на рэалізацыю еўрапейскіх ініцыятыў і праектаў у нашай краіне на наступны год складзе каля 31 мільёна еўра.