Двухбаковыя перамовы і пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы - 5 красавіка пачнецца рабочы візіт Лукашэнкі ў Расію

5 апреля 2023

Прэзідэнт Беларусі сёння зробіць рабочы візіт у Расію. Шостага красавіка адбудзецца пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета Беларусі і Расіі. Удзельнікі разгледзяць выкананне асноўных палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Яшчэ адна ключавая тэма - распрацоўка агульнай Канцэпцыі бяспекі. Таксама падвядуць вынікі і абмяркуюць сумесную працу на маючы адбыцца перыяд.

А сёння Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін правядуць асобную двухбаковую сустрэчу. Разгледзяць шырокі спектр пытанняў беларуска-расійскіх адносін: імпартазамяшчэнне, паглыбленне кааперацыі, развіццё высокатэхналагічных галін. У ліку тэм - міжнароднае становішча і меры па гарантавання бяспекі дзвюх краін.