Карупцыйны скандал у МНС

8 июня 2015

Пры атрыманні хабару на месцы злачынства затрыманы начальнік аддзела арганізацыі рамонту авіятэхнікі МНС. На руках у яго было 4 000 еўра пазначанымі купюрамі. Аперацыю праводзілі супрацоўнікі КДБ. Аператыўнікі даведаліся, што на працягу 2 гадоў затрыманы арганізоўваў тэндары на закуп авіязапчастак. Іх кошт арганізатар здзелак завышаў у інтарэсах асобных расійскіх бізнес-структур. За гэта атрымліваў 10-працэнтны адкат ад усёй сумы кантракту. Вядома як мінімум пра 20 такіх дагавораў на агульную суму больш за паўмільёна долараў. Хабары падазроны атрымліваў праз так званых кур'ераў з Расіі.

Дзмітрый Пабяржын, начальнік прэс-службы КДБ Беларусі:

"У дачыненні да затрыманага ўзбуджаная крымінальная справа па частцы 2 артыкула 430 КК Рэспублікі Беларусь "Атрыманне хабару ў буйным памеры". Санкцыяй артыкула прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці. Зараз крымінальная справа перададзеная для далейшай вытворчасці ў Следчы камітэт".

Маёмасць, аўтамабіль і фінансавыя рахункі затрыманага арыштаваныя. Амаль 130 000 долараў канфіскаваныя з арандаванай у спецсховішчы ячэйкі фігуранта.