Датэрміновае галасаванне стартавала дастаткова актыўна

19 марта 2014

Па словах сакратара ЦВК Мікалая Лазавіка, датэрміновае галасаванне стартавала дастаткова актыўна. У Віцебскай і Магілёўскай абласцях прагаласавала больш за 4%. У астатніх рэгіёнах каля 3. Такую даволі высокую яўку ЦВК тлумачыць магчымасцю выбаршчыкаў загадзя азнаёміцца з інфармацыяй пра сваіх кандыдатаў. Сёння галасаванне працягваецца. Актыўную пазіцыю займаюць і беларускія спартсмены. У Стайках адкрыты ўчастак для галасавання.


Датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў прадоўжыцца па 22 сакавіка ўключна. Дзень выбараў - 23 сакавіка. У нядзелю выязны гандаль у Беларусі прапануе пакупнікам скідкі.