Дыпламаты з ЕС у беларускім МЗС

19 марта 2015

Намеснік кіраўніка знешнепалітычнага ведамства нашай краіны Алена Купчына сустрэлася сёння з прадстаўнікамі міністэрстваў замежных спраў шэрагу краін - членаў Еўрапейскага саюза.

Дзмітрый Мірончык, начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС: "Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні ўзаемадзеяння Беларусі з Еўрапейскім саюзам, у тым ліку ў рамках "Усходняга партнёрства", падрыхтоўкі рыжскага саміту "Усходняга партнёрства", магчымыя перспектывы супрацоўніцтва паміж ЕАЭС і ЕС. Таксама абмяняліся меркаваннямі аб развіцці сітуацыі ў рэгіёне".

У склад дэлегацыі еўрапейскіх дыпламатаў высокага ўзроўню ўвайшлі прадстаўнікі міністэрстваў замежных спраў - Венгрыі, Латвіі, Літвы, Нідэрландаў, Польшчы, Славакіі, Швецыі і Чэхіі.