Дэпутаты прагаласавалі за зварот палат парламента да Прэзідэнта

25 мая 2021

Сёння дэпутаты прагаласавалі за зварот палат парламента да Прэзідэнта з просьбай унесці ў Палату прадстаўнікоў законапраект аб змяненні Канстытуцыі.

Ён прадугледжвае магчымасць правесці выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 29-га склікання адначасова з выбарамі ў Палату прадстаўнікоў 8-га склікання. Такая ініцыятыва ад Канстытуцыйнай камісіі прагучала ў Авальнай зале на мінулым тыдні. Нагадаем, менавіта гэты орган, створаны кіраўніком дзяржавы, займаецца абагульненнем прапаноў, выпрацоўкай магчымых рэдакцый канстытуцыйных норм. Прапановы грамадзян падтрымалі ўсе члены Канстытуцыйнай камісіі і абсалютная большасць юрыстаў і прававедаў. Канчатковае рашэнне па змяненні Асноўнага закону краіны будзе прынята беларускім народам на рэспубліканскім рэферэндуме ў пачатку 2022 года.

Заява дэпутатаў Нацыянальнага сходу ў сувязі з інцыдэнтам з дзяржфлагам Беларусі ў Рызе

І сёння абедзве палаты парламента прынялі сумесную заяву ў сувязі з інцыдэнтам з дзяржаўным флагам Беларусі ў Рызе. Дадзеная акцыя з'яўляецца працягам недружалюбнай палітыкі Латвіі ў дачыненні нашай краіны. Нацыянальны сход расцэньвае гэта як парушэнне норм міжнароднага права і патрабуе ад палітычнага кіраўніцтва Латвіі неадкладнага прыняцця мер па недапушчэнні падтрымкі любых дзеянняў, накіраваных на дэстабілізацыю абстаноўкі ў сферы міжнародных адносін - гаворыцца ў заяве.

Пасля гэтага спікер верхняй палаты парламента Наталля Качанава падрабязна расказала аб звароце кіраўніцтва абедзвюх палат да Прэзідэнта.