Дэпутаты мясцовых Саветаў павінны больш актыўна абараняць інтарэсы выбаршчыкаў на нацыянальным узроўні

20 ноября 2017

Такое меркаванне ў інтэрв'ю нашаму тэлеканалу выказала кіраўнік Цэнтрвыбаркама. Лідзія Ярмошына плануе аднавіць практыку відэазваротаў, каб інфармаваць грамадзян пра асноўныя падзеі і этапы выбараў. ЦВК ужо зацвердзіў каляндарны план выбарчай кампаніі. Першы крок - фарміраванне тэрытарыяльных выбаркамаў. Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты пачнецца 10 снежня і падоўжыцца амаль месяц.

Нагадаем, выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання пройдуць у краіне 18 лютага. Беларусам трэба выбраць больш за 18 000 дэпутатаў мясцовых Саветаў.