Дзіцячае "Еўрабачанне-2018". Імёны фіналістаў нацыянальнага адбору

6 июля 2018

І пачнем выпуск эксклюзівам Агенцтва тэленавін. Журы нацыянальнага адбору на дзіцячае "Еўрабачанне" вызначыла фіналістаў праекта.

Па выніках праслухоўвання фіналістамі адборачнага тура сталі:

Арцём Скароль (г.Ашмяны, Гродзенская вобласць), "Усміхніся";

Лізавета Мея (г. Жодзіна, Мінская вобласць), "Зорка";

Марыя Гулевіч (г. Мінск), "Востраў Чыкарум";

Даніэль Алекс Ястрэмскі (г. Мінск), Time;

Ангеліна Ярашчук (г. Мінск), Feeling Good;

група "Мята" (г. Мінск), "Аднойчы";

Мікіта Бялько (г. Мінск), "Не здрадзь";

Марыя Жыліна (г. Мінск), Welcome To My Belarus;

Яраслаў Саколікаў (г. Мінск), "Свет на зямлі";

вакальная група Мonkey Tops (г. Мінск), "На стылі".

Дзясятку лепшых вызначылі па выніках праслухоўвання. Яно адбылося сёння ў сценах Белтэлерадыёкампаніі. Кампетэнтнае журы, у складзе якога музыканты, артысты, прадзюсары, ацанілі 62 кампазіцыі. Менавіта столькі заявак паступіла на адрас галоўнага медыяхолдынга краіны. Сярод прэтэндэнтаў як сольныя выканаўцы, так і калектывы ад 9 да 14 гадоў.

Ужо заўтра вызначыцца парадак выхаду фіналістаў на сцэну гала-канцэрта. Апоўдні ў Белтэлерадыёкампаніі пройдзе жараб'ёўка. Само ж фінальнае шоу адбудзецца не пазней за 15 верасня. Трыумфатар конкурсу прадставіць Беларусь на дзіцячым "Еўрабачанні-2018", якое ў лістападзе прымае Мінск.
Падрабязнасці праслухоўвання глядзіце гэтым вечарам у праграме "Панарама".