Чэхія гатовая аказаць Беларусі падтрымку ў працэсе ўступлення ў СГА

16 июня 2017

Пра гэта стала вядома па выніках візіту кіраўніка беларускага МЗС Уладзіміра Макея ў Прагу. Там дыпламат сустрэўся з чэшскім калегам Любамірам Зааралекам і прэм'ер-міністрам гэтай краіны Богуславам Собаткам. Бакі абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва. Асноўную ўвагу надалі пашырэнню кантактаў у гандлёва-эканамічнай галіне, інтэнсіфікацыі супрацоўніцтва паміж беларускімі і еўрапейскімі фінансавымі і эканамічнымі інстытутамі, а таксама дыялогу па лініі Беларусь-ЕС.

Таксама Уладзімір Макей і Любамір Зааралек усклалі вянкі да помніка беларускаму першадрукару Францыску Скарыну ў Празе.