Аўгустоўскі канал. Сёння адкрыецца пункт пропуску "Лясная-Рудаўка"

28 Красавіка 2017

Аўгустоўскі канал рыхтуецца да пачатку турыстычнага сезона. Сёння адкрыецца пункт пропуску "Лясная-Рудаўка". Ім змогуць скарыстацца не толькі тыя, хто падарожнічаюць водным шляхам, але таксама пешаходы і веласіпедысты. Для аматараў актыўнага адпачынку тут з'явяцца новыя веламаршруты. Колькасць бязвізавых падарожнікаў, якія наведалі Гродна і наваколлі, расце па меры набліжэння турсезона. На мінулым тыдні ў абласным цэнтры сустрэлі 10-тысячнага турыста. Большасць гасцей - з Польшчы і Літвы.