Больш за 11 гадзін працягваецца сустрэча ў "нармандскім фармаце" па Украіне

12 февраля 2015

Галоўнай тэмай дня сёння працягваюць заставацца перамовы лідараў "нармандскай чацвёркі".

Вось ужо больш за 11 гадзін кіраўнікі чатырох дзяржаў - Украіны, Расіі, Францыі і Германіі абмяркоўваюць план выхаду з крызісу ва Украіне. Некалькі разоў змяняўся фармат перамоў. Яны праходзілі то ў вузкім, то ў пашыраным складзе. Дагэтуль журналісты ў чаканні іх вынікаў. Гэты малюначак мы атрымліваем у прамым эфіры з Палаца Незалежнасці. Як відаць - да журналістаў пакуль ніхто не выйшаў.