Беларускі бок адкрыты для раўнапраўнага і ўзаемавыгаднага дыялогу са Злучанымі Штатамі

26 апреля 2013

Узаемадзеянне  Беларусі і ЗША ў шматбаковых фарматах абмеркавалі  міністр замежных спраў Беларусі і часовы павераны ў справах ЗША ў нашай краіне. Падчас сустрэч Уладзімір Макей перадаў Ітану Голдрычу пасланне для дзяржсакратара ЗША Джона Керы. У ім выкладзеныя перспектывы развіцця беларуска-амерыканскіх адносін. Такім чынам, беларускі бок пацвярджае, што адкрыты для раўнапраўнага і ўзаемавыгаднага дыялогу са Злучанымі Штатамі.