Беларуская дэлегацыя правяла шэраг важных перамоў на палях саміту БРІКС

23 августа 2023

Шукаем і новыя рынкі збыту, і новыя дружалюбныя сувязі. Напрыклад, пашыраем супрацоўніцтва і з краінамі Афрыкі. Сёння на палях саміту БРІКС, які праходзіць у Іаханесбургу, наша дэлегацыя правяла серыю важных перамоў.

Да гэтай гадзіны прайшлі тры сустрэчы. Кіраўнік МЗС Сяргей Алейнік правёў перамовы з прэзідэнтам Дзяржавы Эрытрэя, міністрам замежных спраў Экватарыяльнай Гвінеі і міністрам эканамічнай каардынацыі Анголы.

Сярод асноўных тэм двухбаковыя адносіны і актывізацыя кантактаў на розных узроўнях, у тым ліку абмен візітамі, пашырэнне дагаворна-прававой базы, пастаўкі беларускай прадукцыі і сітуацыя ў афрыканскім рэгіёне.