Беларусь зацікаўлена ў добрасуседскіх адносінах з Еўрапейскім саюзам

13 апреля 2017

Гэта заявіў першы віцэ-прэм'ер Беларусі Васіль Мацюшэўскі на сустрэчы з міністрам знешняга гандлю і развіцця Фінляндыі Каем Мюкяненам. Палітыкі абмяркоўвалі пытанні супрацоўніцтва ў сферы энергетыкі. Наша краіна гатова стварыць неабходныя ўмовы для развіцця ў Беларусі буйных бізнес-праектаў з удзелам фінскіх кампаній. Сёння аб'ём узаемнага гандлю краін невялікі. Тавараабарот за мінулы год склаў каля 100 мільёнаў долараў. Дарэчы, сёлета нашы краіны адзначаюць 25-годдзе наладжвання дыпадносінаў.