Беларусь з афіцыйным візітам наведвае кіраўнік МЗС Венесуэлы

16 октября 2023

Пытанні супрацоўніцтва Мінска і Каракаса сёння абмяркоўваюць у сталіцы. Беларусь з афіцыйным візітам наведвае кіраўнік МЗС Венесуэлы. Насычаная праграма міністра пачалася з перамоў з кіраўніком беларускага знешнепалітычнага ведамства. Сяргей Алейнік выказаў упэўненасць, што "ўсе сустрэчы і перамовы дазволяць істотна ўмацаваць вельмі сур'ёзны патэнцыял нашых двухбаковых адносін". Іван Хіль Пінта ў сваю чаргу падкрэсліў, што Беларусь і Венесуэлу злучаюць выдатныя шматгадовыя адносіны, заснаваныя на сяброўстве і ўзаемапавазе. Краіны таксама выступаюць з адзінай пазіцыяй на сусветнай арэне.