Беларусь разглядае візіт намстаршыні ПА АБСЕ як знак павагі да краіны

30 июня 2015

Беларусь разглядае візіт намстаршыні Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе як знак павагі да краіны. Пра гэта заявіў сёння старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка на сустрэчы з намеснікам старшыні ПА АБСЕ Кентам Харстэдам. Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі супрацоўніцтва нашай краіны і арганізацыі, шляхі і магчымасці яго актывізацыі.  Закранулі і тэму прэзідэнцкіх выбараў.

Кент Харстэд сустрэўся таксама з намстаршыні Палаты прадстаўнікоў, кіраўніком беларускай дэлегацыі ў ПА АБСЕ Віктарам Гумінскім. Ён запрасіў еўрапейскіх парламентарыяў назіраць за прэзідэнцкімі выбарамі ў нашай краіне. Пісьмовае запрашэнне будзе перададзена на сесіі арганізацыі ў Хельсінкі, якая пройдзе з 5 па 9 ліпеня.