Раман Чынгіза Айтматава на беларускай мове прэзентавалі ў Мінску

16 мая 2018

"І больш за стагоддзе доўжыцца дзень". Першы раман Чынгіза Айтматава прэзентавалі ў Мінску. Гэтае другое выданне кіргізскага і рускага пісьменніка на беларускай мове. Кніга перакладзена паэтам Міхасём Стральцовым. Ілюстрацыі выканаў народны мастак Беларусі Арлен Кашкурэвіч. Публікацыя прысвечаная 25-годдзю дыпадносін Мінска і Бішкека. Таксама сёлета адзначаецца 90-годдзе пісьменніка. Святкаванне Года Айтматава праходзіць пад эгідай ЮНЕСКА.

Кубанычбек Амураліеў, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кыргызстана ў Беларусі: "Амаль усе яго творы былі перакладзены на беларускую мову. Новае пакаленне зараз таксама будзе чытаць. Героі гэтага твора, тэмы - гэта ўсё актуальнае і зараз".

Аляксандр Карлюкевіч, Міністр інфармацыі Беларусі: "Нашы СМІ актыўна супрацоўнічаюць з Кыргызстанам. У прыватнасці, я назваў бы праект "Союз - Евразия", які выдаецца дадаткам да ўрадавай парламенцкай газеты "Звязда", і яго старонкі прадстаўляюцца чытачам розных краін Еўразійскай эканамічнай прасторы".

Раман Чынгіза Айтматава выйшаў у выдавецтве "Народная асвета". Тыраж кнігі - паўтысячы асобнікаў.