Беларусь разлічвае на кансалідаваную падтрымку АБСЕ па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне

9 июля 2015

Беларусь разлічвае на кансалідаваную падтрымку АБСЕ на мінскай пляцоўцы па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне. Актуальны стан і выклікі еўрапейскай бяспекі абмяркуюць сёння на нефармальнай сустрэчы высокага ўзроўню АБСЕ ў Хельсінкі. Беларусь прадстаўляе намеснік міністра замежных спраў  Алена Купчына. Сустрэча прысвечаная 40-й гадавіне падпісання Хельсінкскага заключнага пагаднення па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе. Яно стала папярэднікам сучаснай АБСЕ.

Як заяўляе МЗС, у Беларусі разлічваюць, што нефармальная сустрэча высокага ўзроўню АБСЕ дасць магчымасць разгледзець пытанні рэфармавання арганізацыі, яе адаптацыі да сучасных задач з акцэнтам на прадухіленні канфліктаў.