Беларусь станоўча ацэньвае працу Міжпарламенцкай асамблеі СНД

22 января 2018

У Мінску гэтымі днямі часова знаходзіцца выконваючы пасаду генсака гэтай арганізацыі.

Сёння аб перспектывах супрацоўніцтва на міжпарламенцкім узроўні гаварылі ў Савеце Рэспублікі. Найбольшую цікавасць уяўляе гарманізацыя заканадаўства і маніторынг выбарчых працэсаў.

Сёлета на прасторы Садружнасці - тры вялікія палітычныя электаральныя кампаніі: выбары прэзідэнтаў Расіі і Азербайджана і парламенцкія выбары ў Малдове. У якасці назіральнікаў удзел плануюць узяць і беларускія дэпутаты.

Міжпарламенцкая асамблея СНД плануе асвоіць новыя фарматы працы. Нагадаем, у кастрычніку Прэзідэнт Беларусі раскрытыкаваў дзейнасць структуры і прапанаваў, каб асамблея ўзяла на сябе кантроль за выкананнем сумесных праграм. Сёння ў Мінску Сяргей Антуф’еў адзначыў, што крытыка была справядлівай і канструктыўнай.

Сяргей Антуф’еў, часова выконваючы пасаду генсакратара - кіраўніка сакратарыята савета МПА СНД:

"Сёння на прасторы СНД дзейнічае даволі шмат доўгатэрміновых праграм, такіх як стратэгія эканамічнага развіцця СНД да 2020 года, міждзяржаўная праграма сумеснай барацьбы са злачыннасцю, дзе запісаны распрацоўшчыкамі канкрэтныя прапановы. І калі яшчэ будзе такі кантроль дзейсны за выкананнем гэтых праграм, тады будзе менш падстаў гаварыць, што СНД дае для дзяржаў-удзельнікаў".

Дыялог прадоўжыўся ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу на сустрэчы з Уладзімірам Андрэйчанкам. Бакі абмеркавалі пытанні ўдасканалення дзейнасці дзяржаў - удзельнікаў МПА СНД. У праграме візіту - сустрэча са старшынёй ЦВК Лідзіяй Ярмошынай і Міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем.