Беларусь занепакоена эскалацыяй канфлікту ў Іраку

23 июня 2014

Сітуацыя ў гэтай дзяржаве сёння абмяркоўвалася на сустрэчы начальніка ўпраўлення Афрыкі і Блізкага Усходу МЗС нашай краіны Ігара Ляшчэні з паслом Ірака ў Беларусі Хайдарам Хадзі. Пасол праінфармаваў аб развіцці сітуацыі ў Іраку. Беларускі бок, у сваю чаргу, выступіў з асуджэннем актаў насілля і захопу гарадоў экстрэмістамі. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні беларускага знешнепалітычнага ведамства.