Беларусь не падтрымала праект рэзалюцыі ў ААН па Украіне

15 ноября 2022
Мінск не падтрымаў праект рэзалюцыі ў ААН па рэпарацыях на карысць Украіны. Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН Валянцін Рыбакоў нагадаў, што Беларусь стаяла ля вытокаў Мінскіх пагадненняў і рабіла ўсё для таго, каб перамовы не спыняліся. Аднак дзеянні калектыўнага Захаду гавораць аб тым, што гаранты пагадненняў не выканалі свае абавязацельствы. Адабрэнне дзяржперавароту ў 2014 годзе, правакаванне на працягу васьмі доўгіх гадоў эскалацыі канфлікту ў Данбасе, падтрымка Украіны пры яе адмове выконваць Мінскія пагадненні, ператварэнне Украіны ў анты-Расію, напампоўванне яе зброяй стварылі ўсе перадумовы для таго, каб абедзве краіны сталі адна для адной уяўляць пагрозу. Што датычыцца пытання рэпарацый: поўная адсутнасць інклюзіўнасці і транспарэнтнасці без правядзення якіх-небудзь кансультацый чарговы раз пераконвае ў тым, што заходнія дзяржавы поўнасцю адмовіліся ад прынцыпаў шматбаковасці, дабрасумленнасці і супрацоўніцтва ў ААН.

Прадстаўнік Беларусі справядліва заўважыў, што ў праекце няма ні слова аб цяперашнім эканамічным тэрарызме: незаконных блакадах, санкцыях, спробах эканамічна задушыць цэлыя краіны і народы. Прапанаваны дакумент ні на крок не наблізіць нас да міру, а толькі яшчэ больш палярызуе яго, заявіў Валянцін Рыбакоў.