Беларусь і Венесуэла захоўваюць узровень стратэгічнага партнёрства

19 апреля 2017

Пра гэта сёння ў інтэрв'ю нашаму тэлеканалу заявіў пасол Венесуэлы ў Беларусі Хасэ Багіяна. Сёння Баліварыянская Рэспубліка адзначае 207 гадавіну з дня абвяшчэння незалежнасці ад Іспанскай імперыі. Памятная цырымонія прайшла ў пасольстве Венесуэлы ў Мінску. Удзельнікі ўшанавалі памяць венесуэльскага лідара Уга Чавеса, а таксама ўсклалі кветкі да бюста нацыянальнага героя Венесуэлы Сімона Балівара.

Хасэ Багіяна Перычы, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Венесуэлы ў Беларусі: "Гэтая дата працягвае захоўваць сваю актуальнасць, таму важны пасыл маладому пакаленню аб тым, што нам неабходна не пакідаць барацьбу за незалежнасць, каб яе захаваць і прымножыць".

Узаемадзеянне дзвюх краін на палітычным узроўні дазваляе развіваць супрацоўніцтва ў сацыяльнай і эканамічнай сферах. Наладжаны сувязі і ў галіне адукацыі. Курсанты з Венесуэлы, каля 80 чалавек, навучаюцца ў Ваеннай акадэміі, Нацыянальным тэхнічным універсітэце і Акадэміі авіяцыі Беларусі. Таксама ў нашай краіне адукацыю атрымліваюць яшчэ 16 венесуэльскіх стыпендыятаў па цывільных спецыяльнасцях.