Беларусь і Вялікабрытанія плануюць развіваць супрацоўніцтва ў больш як васьмі кірунках

28 мая 2018

Сёння планы на найбліжэйшую перспектыву абмяркоўвалі на сустрэчы Старшыні Савета Рэспублікі Міхаіла Мясніковіча з дэлегацыяй парламента Вялікабрытаніі. Летась паміж заканадаўчымі органамі былі створаныя групы сяброўства. Сёння першы ў гісторыі міжпарламенцкіх адносін маштабны візіт брытанскай дэлегацыі. Ён дазволіць абмеркаваць усе магчымасці двухбаковага супрацоўніцтва. Асаблівы акцэнт - на сацыяльныя праекты.

Алег Румо, кіраўнік рабочай групы Нацыянальнага сходу Беларусі па супрацоўніцтве з парламентам Вялікабрытаніі: "Сацыяльныя праекты паміж нашымі краінамі існуюць ужо вялікую колькасць гадоў. Мы мяркуем, што зможам надаць новы імпульс развіццю гэтага супрацоўніцтва. Навука, медыцына, культура. Іншымі словамі, гэта вялізны спектр пытанняў, якія мы гатовыя сёння абмяркоўваць".

На сустрэчы абмеркавалі магчымасці пашырэння ўзаемадзеяння бізнесу, развіццё кантактаў паміж рэгіёнамі, сумесную працу ў сферы фінансаў, культуры, навукі і медыцыны. Візіт парламенцкай дэлегацыі Вялікабрытаніі ў Беларусь падоўжыцца 4 дні.